viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-09-15T01:46:16+0300 2017-10-25T15:27:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Беларуская асацыяцыя журналістаў святкуе свае дваццацігоддзе; У Гародні прайшла сустрэча з прадстаўнікамі розных праваабарончых арганізацый - «Жывыя размовы»; Праваабарончы цэнтр "Вясна" распачынае дыстанцыйны відэа-курс "Грамадскі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".

“Каментар Эксперта”: Жанне Пцічкінай не даюць азнаёміцца з пастановай Генпракуратуры па справе аб смерці сына матывуючы гэта тым, што яго няма ў матэрыялах справы.

"Падзея": Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі ўзяў ўдзел у “Форуме 2000” у Празе. У сваім выступе ён крытычна адазваўся пра цяперашнюю тактычную прытворную дэмакратыю ў Беларусі.

"Час Выбараў": 11 верасня адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з нагоды завяршэння трох важных этапаў арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, якія фактычна складаюць палову выбарчай кампаніі. Арганізатары падзяліліся вынікамі назірання і распавялі пра выкарыстанне "выбарачнага" падыходу, якім кіруецца дзяржава падчас выбарчай кампаніі.

Госць рубрыкі “Асоба”: былы палітвязень Мікалай Дзядок, які зведаў шматлікія катаванні і ўціскі падчас знаходжання за кратамі. Ён неаднаразова змяшчаўся ў ШІЗА і ПКТ па надуманых прычынах, пры гэтым спрабаваў адстойваць свае правы і ў месцах пазбаўлення волі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства