Выбарчая тэматыка ў інфармацыйнай прасторы Салігоршчыны адсутнічае

2015 2015-09-15T00:29:05+0300 2015-09-15T00:29:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mass-media-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінкскага Камітэту фіксуюць надзвычай нізкую ўвагу рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі да сёлетняй кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны.

Агляд мясцовых СМІ за апошнія два месяцы паказвае, што ад актыўнага асвятлення выбараў ухіляюцца не толькі дзяржаўныя ды кантраляваныя ўладамі прыватныя выданні, але і нешматлікія незалежныя медыярэсурсы. Найбольшую актыўнасць на перадвырачай ніве паказваў незалежны сайт Салігорск.інфа. Зрэшты, усе тэматычныя матэрыялы на ім тычыліся выключна пытанняў празрыстасці і справядлівасці выбарчага працэсу. Інфармацыі ж аб патэнцыйных кандыдатах і іх актыўнасці ў рэгіёне ні на гэтым сайце, ні на старонках іншых выданняў не было.

Найбольшыя прэтэнзіі, аднак, праваабаронцы выстаўляюць дзяржаўным СМІ:

-- Як бы ні было, прыватныя выднні ці сайты могуць фармаваць інфармацыйную палітыку на ўласны густ. Хаця гэткая палітыка фактычнага ігнору з іх боку сама па сабе ўжо шмат кажа пра нашыя выбары. А вось дзяржаўныя медыя ўсё ж маюць наўпроставы абавязак па ўсебаковым і аб’ектўыным асвятленні гэтай важнейшай падзеі. Бо як грамадзяне могуць зрабіць узважаны і свабодны выбар, калі іх не інфармуюць аб наяўнасці альтэрнатывы дзеючаму кіраўніку краіны, - кажа рэгіянальны назіральнік ад БХК Леанід Мархотка.

Праваабаронца таксама адзначае катэгарычнае нежаданне дзяржаўных медыяў адлюстроўваць на старонках сваіх рэсурсаў меркаванне незалежных назіральнікаў аб ходзе выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international