У першыя дні агітацыі ў Брэсце заўважаны толькі пікеты ў падтрымку Таццяны Караткевіч (фота)

2015 2015-09-14T16:52:46+0300 2015-09-14T16:52:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-agitac-karatk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас агітатацыйных мерапрыемстваў у межах агульнанацыянальнай кампаніі мясцовыя прыхільнікі гэтага кандыдата ў прэзідэнты збіралі подпісы за адмену Дэкрэта №3 і іншыя заканадаўчыя акты, змест якіх, на думку прадстаўнікоў выбарчага штаба, супярэчаць Канстытуцыі РБ.

Паводле слоў Ігара Маслоўскага, даверанай асобы Таццяны Караткевіч, падчас агітацыйнага перыяду таксама будзе ініцыявана правядзенне сходаў жыхароў Брэста для абмеркавання актуальных праблем горада. У прыватнасці, гэта тычыцца працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, працы устаноў адукацыі, даступнасці дзіцячых садкоў. Жыхарам таксама будзе прапанавана выказаць свае меркаванні наконт вырашэння праблем устаноў аховы здароўя, экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне і абмеркаваць працу органаў выканаўчай і прадстаўнічай улады ў Брэсце.

Як адзначыў Ігар Маслоўскі, усе прапановы, агучаныя на сходах, будуць накіраваныя кандыдату ў прэзідэнты Таццяне Караткевіч і ў дзяржаўныя ўстановы.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international