Cтань назіральнікам! Відэа-курс па грамадскім кантролі: экспертна, дыстанцыйна, незалежна

2015 2015-09-14T12:35:00+0300 2015-09-14T12:12:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gramadski-kantrol-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" распачынае дыстанцыйны відэа-курс "Грамадскі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".

Мы запрашаем да ўдзелу цябе – актыўнага чалавека, які хоча даведацца, што такое справядлівасць і сумленнасць. Ты гатовы працаваць, каб выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-2015 і мерапрыемствы, звязаныя з імі, прайшлі без парушэнняў правоў? Альбо каб былі аб’ектыўныя факты парушэнняў?

Гэта не так цяжка, як можа падацца.

Каб абараніць правы чалавека, існуе механізм грамадскага кантролю, калі сукупнасць грамадзян дапамагаюць дзяржаве існаваць у гуманістычным і неаўтарытарным рэчышчы, калі жыццё і годнасць любога чалавека – гэта сапраўдная каштоўнасць.

Менавіта у межах дадзенага курса можна будзе даведацца пра сутнасць грамадскага кантролю, яго функцыі і аб'екты, а таксама пазнаёміцца з практычнымі аспектамі назірання за выбарамі, судамі і масавымі мерапрыемствамі ў Беларусі.  

Дадзены курс будзе складацца з 4-х тэматычных частак. Час вывучэння кожнага блока - каля 15 гадзін. Экспертамі відэа-курса выступяць намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі, магістр міжнароднага і еўрапейскага права Наста Лойка.  

Пасля завяршэння курса ўдзельнікі атрымаюць  магчымаць далучыцца да практычнага назірання за масавым мерапремствам 11 кастрычніка, судамі 12 кастрычніка, а таксама назіраць за датэрміновым галасаваннем і галасаваннем у дзень выбараў у межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая ладзіцца ПЦ «Вясна» і РПГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт». Прадстаўнікі  дадзенай кампаніі імкнуцца даць прафесійную ацэнку выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, а таксама праінфарміраваць беларускую грамадскасць і міжнароднаю супольнасць аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках манітыронга. Дадзеная кампанія з'яўляецца незалежнай: не выступае з боку кандыдатаў і не падтрымлівае аніякія палітычныя сілы.  

Каб прыняць ўдзел у відэа-курсе - запоўніце форму па спасылцы: http://humane.by/lp  

Поспехаў!  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international