У Клімавіцкім раёне сябрам ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч цікавіцца ўчастковы

2015 2015-09-11T16:42:40+0300 2015-09-14T08:37:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balobin-aliaksandr-klimavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч Аляксандра Балобіна ў вёсцы Паўлавічы Клімавіцкага раёна днямі завітаў участковы. Інфармацыю пра візіт супрацоўніка міліцыі да дэмакратычнага актывіста паведаміў журналіст незалежнай газеты “Вольны горад”.

Супрацоўніка праваахоўных органаў цікавіла, ці хадзіў Балобін па сваіх Паўлавічах са сцягам, бо нібыта пра гэта нехта з мясцовых жыхароў паведаміў у клімавіцкую міліцыю. Сам дэмакратычны актывіст кажа, што такога не было, нехта адмыслова паведаміў у міліцыю непраўдзівую інфармацыю. Міліцыянер таксама распытваў, што і каму Балобін казаў, калі збіраў подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты, і запісваў усе яго адказы.

Журналіст газеты “Вольны горад” выказаў меркаванне, што раённым уладам, магчыма, не спадабалася, што Балобін зноў стаў займацца "недазволеннымі" справамі. Па словах журналіста, Аляксандр Балобін зноў “збірае подпісы, піша лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта. Калі ў 2013 годзе з ім правялі размову супрацоўнікі КДБ, ён адыйшоў ад актыўнай дзейнасці. Але зараз вярнуўся ў мясцовае грамадска-палітычнае жыццё. І, дарэчы, паспяхова, сабраў за Караткевіч каля 700 подпісаў. Зразумела, чыноўнікам гэта не падабаецца".

Згодна афіцыйнага паведамлення Клімавіцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ, у Клімавіцкім раёне ў камісію паступіла 695 сапраўдных подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты РБ. Аляксандр Балобін збіраў подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч і ў іншых раёнах усходняй Магілёўшчыны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international