Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета за свабодныя і дэмакратычныя выбары

2015 2015-09-11T12:07:44+0300 2015-09-11T12:07:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-prez-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 10 верасня падаў пісьмовую заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікета за свабодныя і дэмакратычныя выбары без прымусу і фальсіфікацыі.

– Мы хочам нагадаць грамадзянам, што згодна арт. 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выбары ў нас з’яўляюцца свабоднымі. Гэта значыць, што выбаршчык сам вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Таксама мы хочам праінфармаваць жыхароў Баранавічаў, што ніхто не мае права прымушаць людзей галасаваць датэрмінова, бо такія дзеянні з’яўляюцца незаконнымі і супярэчаць асноўнаму закону краіны і Выбарчаму кодэксу, – пракаментаваў грамадскі актывіст Рыгор Грык.

Да заявы прыкладзены копія дамовы з установай “Баранавіцкая цэнтральная паліклініка” па абслугоўванні масавага мерапрыемства і ўласнае абавязацельства па самостойнай прыборцы тэрыторыі пасля пікету. У сваёй заяве ён таксама адзначае, што бяспека грамадзян падчас пікету будзе забяспечана ўласнымі сіламі. Для гэтага з ліку пікетоўшчыкаў будзе створана група грамадзян у колькасці 3-х чалавек, якія забяспечаць грамадскі парадак.

Масавае мерапрыемства плануецца правесці ў дазволеным гарвыканкамам месцы, у пікеце плануецца ўдзел каля 10 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international