У Брэсце вызначаны месцы для правядзення перадвыбарнай агітацыі

2015 2015-09-10T17:15:00+0300 2015-09-11T00:17:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-zbor-lukashenka-3.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прыватнасці, месцамі сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі з’яўляюцца школы, гімназіі, а таксама Дом культуры чыгуначнікаў, абласны Палац культуры прафсаюзаў і Цэнтр культуры і вольнага часу на вуліцы Жукава.

Што да сходаў, пікетаў і мітынгаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, іх дазволена ладзіць на пляцоўках побач з буйнымі гандлёвымі аб'ектамі, на пешаходнай вуліцы Савецкай, на набярэжнай Францыска Скарыны, стадыёнах фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Лакаматыў" і "Будаўнік", у парку імя Дружбы народаў.

Размяшчаць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы дазволена на друкаваных тумбах, інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных службаў (у тым ліку на стэндах, размешчаных каля ўваходных груп пад'ездаў жылых дамоў), аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг. Размяшчэнне інфармацыі на стэндах іншых арганізацый ажыццяўляецца з дазволу іх кіраўніка.

У Брэсцкім гарвыканкаме нагадалі, што перадвыбарчую агітацыю забаронена праводзіць на тэрыторыі вакзалаў, праезнай часткі, аб'ектаў, размешчаных на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы, дзіцячых дашкольных устаноў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international