У Магілёве вызначылі месцы для агітацыі

2015 2015-09-10T15:03:00+0300 2015-09-11T00:05:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7-га верасня адбыліся пасяджэнні Ленінскай і Кастрычніцкай тэрытарыяльных выбарчых камісій на якіх быў узгоднены пералік месцаў, дзе дазваляецца правядзенне масавых мерапрыемстваў, сходаў па-за памяшканнямі і пікетавання, якія арганізоўваюцца кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Са слоў праваабаронцы Барыса Бухеля, істотнага прагрэсу ў гэтым пытанні ў параўнанні з мінулымі выбарамі не назіраецца.

- З новага магу адзначыць, што цяпер дазволена агітацыя каля гіпермаркета “Гіпа” і гандлёвага цэнтра “Атлас” у Кастрычніцкім раёне Магілёва. Пляцоўка каля крамы “Рублевский” выкарыстоўвацца для агітацыі больш не будзе. Усе астатнія месцы – фактычна засталіся з мінулых выбараў. Праводзючы аналіз, магу сказаць адразу, што цэнтр горада фактычна выпадае з агітацыі, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што Кастрычніцкім раёне Магілёве дазволена правядзенне масавых мерапрыемстваў падчас выбараў прэзідэнта каля “Абласнога цэнтру алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай”, пляцоўкі перад ГЦ “Прэстан”, ГЦ “Гіпа”, ГЦ “Славянскі”, крамы №4 “Задняпроўе”, ГЦ “Прэзент”, ГЦ “Атлас”, на спартыўнай пляцоўцы каля СШ№13, пляцоўцы каля ТАА “Кантынент НВ”, унутрыдваравых пляцоўках па пр-ту Пушкінскаму, 63 і вул. Чалюскінцаў, 146.

У Ленінскім раёне Магілёва агітаваць можна каля Цэнтра культуры вольнага часу чыгуначнікаў, у скверы “40 год Перамогі”, каля ГЦ “Крыніца”, спарткомплексу “Алімпіец”, дому культуры ПУП “Метыз”, УА “Цэнтр пазашкольнай працы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама”, а таксама на пляцоўках па вул. Будаўнікоў, 12, вул. Ямніцкай, 81, вул. прафсаюзнай, 21, Магілёўскага сацыяльнага дому для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international