Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ наведалі Бярозу

2015 2015-09-10T17:39:00+0300 2015-09-10T23:41:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abse-2107.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ ў колькасці 36 чалавек прыехалі ў Беларусь для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Шасцёра прадстаўнікоў місіі АБСЕ знаходзяцца на Брэстчыне -- у Брэсце, Пінску і Баранавічах. Але яны не абмяжоўваюцца назіраннем толькі ў вышэйзгаданных гарадах. Так, 9 верасня два доўгатэрміновых назіральнікі - Дэвід Готфры і Крысціан Кайлбах - наведалі Бярозу, дзе сустрэліся з уладамі і незалежнымі назіральнікамі.

Кароткатэрміновых назіральнікаў у рэспубліку прыдзе каля 400 чалавек з 57 краін, з іх 30-40 -- на Брэстчыну. Усе міжнародныя назіральнікі, як кароткатэрміновыя, так і доўгатэрміновыя падчас выбараў будуць кантраляваць адкрыццё ўчасткаў, закрыццё і падлік галасоў, а таксама ход галасавання.

Бярозаўскія чыноўнікі запэўнілі назіральнікаў, што людзі масава будуць ісці на выбары, і яўка будзе высокай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international