Хто назірае за выбарамі на Магілёўшчыне?

2015 2015-09-10T17:21:00+0300 2015-09-10T23:41:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акрамя міжнароднай місіі АБСЕ за ходам выбарчай кампаніі ад яе пачатку назіраюць прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” -- з ПЦ “Вясна” і “Беларускага Хельсінкскага камітэта”, назіраннем займаецца кампанія “Права выбару-2015” і “За справядлівыя выбары”.

Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын паведамляе, што ад старту выбарчай кампаніі ў Магілёве працуюць чатыры доўгатэрміновых назіральнікі ад кампаніі “Правааабаронцы з свабодныя выбары”. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб колькасці кароткатэрміновых назіральнікаў.

- Плануецца, што па Беларусі ад праваабарончай кампаніі па назіранні будзе 400 кароткатэрміновых назіральнікаў. Зараз ідзе абмеркаванне, дзе і ў якіх рэгіёнах будзе адбывацца назіранне за выбарамі. Думаю, пэўная квота будзе вылучына і на Магілёўшчыну, - гаворыць Аляксей Колчын.

Адзін з Каардынатараў кампаніі назірання “Правы выбару-2015” Алесь Сілкоў гаворыць, што ў цэлым кампанія назірання за выбарамі збіраецца закрыць сваімі назіральнікамі ва ўсёй Беларусі каля 1000 выбарчых ўчасткаў. У планах кампаніі падрыхтаваць 2000 назіральнікаў.

-  Калі казаць пра Магілёўшчыну, то тут з васьмі палітычных суб’ектаў, якія ўваходзяць у кампанію назірання за выбарамі, будуць назіраць за выбарамі прадстаўнікі шасці арганізацый. Размова ідзе пра прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Руху “За свабоду”, “Гавары праўду”, Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Партыі БНФ, незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці. Агулам плануецца закрыць 124 участкі, на якіх будуць працаваць 248 назіральнікаў, - гаворыць Алесь Сілкоў.  

Адзін з мясцовых каардынатараў ад кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў кажа, што яны намераны ў Магілёве закрыць толькі шэсць выбарчых участкаў.

-  Гэтым разам істотна абмежаваны нашыя магчымасці. Мы вырашылі, што назіраць за выбарамі ў Магілёве будзе ўсяго 12 чалавек, якія будуць прысутнічаць на шасці выбарчых участках. Магчыма, нехта будзе назіраць за выбарамі ў Крычаве і Бабруйску, але пакуль усё гэта абмяркоўваецца, - кажа Юрый Новікаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 11 кастрычніка. Паводле беларускага заканадаўства, у краіне выбары адбываюцца на працягу шасці дзён – пяць дзён даецца на датэрміновае галасаванне і адзін дзень з’яўляецца асноўным днём выбараў. У выбарчай гонцы працягваюць свой удзел чатыры кандыдаты ў прэзідэнты – Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Улаховіч, Сяргей Гайдукевіч і Таццяна Караткевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international