Шклоўскі райвыканкам вызначыўся з месцамі для перадвыбарчай агітацыі

2015 2015-09-10T17:05:00+0300 2015-09-10T23:09:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-plakaty-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шклоўскі райвыканкам прыняў рашэнне №26-27 “Аб стварэнні ўмоў для перадвыбарчай агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”. Рашэнне райвыканкама было апублікаванае ў раённай газеце “Ударны фронт” (№70 ад 9 верасня 2015 г.).

Згодна гэтага рашэння райвыканкама, у Шклове вызначана пяць месцаў для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў, арганізуемых кандыдатамі ў прэзідэнты РБ і іх даверанымі асобамі. Такімі месцамі вызначаны пляцоўкі каля ДУА “Шклоўская дзіцячая школа мастацтваў”, кінатэатра “Мір”, амфітэатра ў гарадскім парку, каля адміністрацыйнага будынка ААТ “Шклоўскі аграсэрвіс” і магазіна №16 “Моладзевы”.

На тэрыторыі ўчасткаў для галасавання для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў вызначаны памяшканні, дзе размяшчаюцца ўчастковыя камісіі (да правядзення датэрміновага галасавання); інфармармацыйныя стэнды ў памяшканнях адміністрацыйных будынкаў сельскіх Саветаў, сельскіх магазінаў, сельскіх устаноў культуры; прыпыначныя павільёны гарадскога пасажырскага транспарта ў Шклове.

Для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі рашэннем Шклоўскага райвыканкама раённы Дом культуры і шэраг устаноў культуры на тэрыторыі сельсаветаў Шклоўскага раёна.

Кантроль за выкананнем райвыканкамаўскага рашэння ўскладзены на намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама Вадзіма Рагавога.

Актывісты дэмакратычных арганізацый Шклоўскага раёна адзначаюць, што Шклоўскі райвыканкам прыняў дастаткова ліберальнае рашэнне адносна вызначэння месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), для іх правядзення вызначаны дастаткова людныя месцы ў горадзе. Разам з тым абсалютна незразумела, чаму для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у горадзе Шклове вызначаны толькі памяшканні ўчасткаў для галасавання і прыпыначныя павільёны грамадскага транспарта, якія наведваюць далёка не ўсе шклаўчане. Чамусьці Шклоўскі райвыканкам не захацеў, каб агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў на пасаду прэзідэнта з’явіліся на дошках аб’яў у горадзе і крамах горада Шклова, што адразу ж надае перавагу аднаму кандыдату, якога ўсе добра ведаюць. Тым больш, што, па словах грамадскіх актывістаў, у Шклоўскім раёне пакуль практычна нябачна ніякай перадвыбарчай актыўнасці штабоў патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. За ўвесь перыяд збору подпісаў у Шклове, акрамя пікетаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, быў арганізаваны адзіны пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч, які доўжыўся каля гадзіны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international