Алеся Міхалевіча выклікаюць на допыт

2015 2015-09-10T14:33:07+0300 2015-09-10T14:33:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч атрымаў позву ў Следчы камітэт на 11 верасня. Яго выклікалі на допыт як абвінавачанага па справе аб «масавых беспарадках». Як патлумачылі ў Следчым камітэце, з улікам таго, што Міхалевіч добраахвотна прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, прынята  рашэнне не браць яго пад варту, а ўжыць да яго меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Алесь Міхалевіч збіраецца на сустрэчу са следчым са сваім адвакатам:

– Адназначна, следчы, гэта не той чалавек, які вырашае, што са мной далей будзе. Думаю, што гэта проста тэхнічны момант, паколькі яны ўзнавілі маю справу, таму яны мусяць мяне дапытаць. Тут магчыма ўсё што заўгодна: ад поўнага спынення справы, да таго, што мне дадуць максімальны тэрмін па гэтым артыкуле. У Беларусі магчыма ўсё!

Палітык  быў затрыманы  ў ноч на 20 сьнежня 2010 году, пасьля разгону Плошчы. Пасьля  двух месяцаў  ў сьледчым ізалятары КДБ, яго адпусьцілі. Праз нейкі час Міхалевіч таемна пакінуў краіну і ўцёк у Чэхію, дзе атрымаў статус палітуцекача. 8 верасня палітыка затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся ў Беларусь з Чэхіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international