Алесь Бяляцкі пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачынстваў (відэа)

2015 2015-09-10T13:19:50+0300 2015-09-10T13:25:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smjarotnae-pakaranne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Бяляцкі, былы палітвязень, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” два з паловай гады правёў у зняволенні ў Бабруйская калоніі. За кратамі праваабаронца назіраў вязняў, якія адбывалі пакаранні, у тым ліку і за забойства.

Сярод вязняў быў чалавек, якому пагражала смяротнае пакаранне, але ён атрымаў доўгі тэрмін зняволення. Жыццёвы досвед яшчэ раз пераканаў праваабаронцу: наяўнасць у краіне смяротнага пакарання не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў.

"Смяротнае пакаранне, як мера стрымання росту злачынства і колькасці цяжкіх значынстваў, на маю думку, з'яўляецца не эфектыўным. Бо, што тычыцца псіхалогіі забойцы падчас здзяйснення гэтага злачынства - то гэтыя людзі ніколі не думаюць пра тое, што іх можа чакаць затрыманне і пазнейшыя наступствы. Яны жывуць сёняшнім днём. Яны жывуць адной хвілінай. І прадухіліць гэтыя злачынствы можна комплексам іншых мераў, але само смяротнае пакаранне, як правіла, не выконвае гэтай ролі пэўнага бар'ера перад павелічэннем колькасці цяжкіх злачынстваў".

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі за перыяд з 1990 па 2015 гады па рашэннях судоў расстраляна 326 человек. Прымяненне вышэйшай меры — адна з галоўных перашкод на шляху нашай краіны у Раду Еўропы. У гэтым годзе ў Беларусі ўжо вынесены чарговы смяротны прысуд. 18 сакавіка 2015 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання жыхара Рэчыцы. А ў мінулым годзе па рашэнню судоў былі расстраляны тры чалавекі. Нягледзячы на шматлікія заклікі міжнароднай супольнасці ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, Беларусь зноў і зноў выносіць прысуды да вышэйшай меры. 

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", якая праводзіцца ў краіне з 2009 года, прапануюць усім жадаючым падпісаць петыцыю з заклікам да беларускіх уладаў адмяніць смяротнае пакаранне ў краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international