Баранавічы: гарадскія ўлады для агітацыі ўпершыню дазволілі выкарыстаўваць стадыён “Лакаматыў”

2015 2015-09-10T10:30:20+0300 2015-09-10T10:30:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-vykankam.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам прыняў адразу тры рашэнні: “Аб выдзяленні памяшканняў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі”, “Аб вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў” і “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты”. Гэтая інфармацыя ўжо з’явілася на афіцыйным сайце гарвыканкама.

Новым і нечаканым у арганізацыі сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты стаў той факт, што гарадскія ўлады дазволілі ўпершыню выкарыстаўваць стадыён “Лакаматыў”.

Акрамя гарадскога стадыёна для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверананымі асобамі гарвыканкам выдзяліў малады парк (вул. Камсамольская 10) і тры маленькія скверы: імя Сцепанішчава па вуліцы Кірава, сквер каля памятнага знака “Воінам артылерыстам”, сквер каля Крыжа сталінскіх ахвяр 1939-1953 гг. Большасць дазволеных месцаў знаходзяцца на перыферыі горада і тут вельмі мала людзей, а ў старым парку (вул. Камсамольская, 63) нават няма грамадскай прыбіральні.

Калі гаварыць пра месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, то гэта рэкламна-агітацыйныя тумбы (іх усяго дзве ў цэнтры горада), інфармацыйныя стэнды дзяржыўных і прыватных крамаў, ЖЭСаў і куткі выбаршчыкаў у бібліятэках, якія застаюцца незаўважанымі наведвальнікамі крамаў і бібліятэк.

Што тычыцца памяшканняў для сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты, то гарадскія ўлады выдзялілі памяшканні гарадскога дома культуры і палаца культуры тэкстыльшчыкаў, а таксама традыцыйна выдзяляюцца меленькія залы жыллёва-камунальных службаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international