У Жодзіна ўмовы для агітацыі пагоршыліся

2015 2015-09-10T10:22:56+0300 2015-09-10T11:19:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-vybary-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выбарчая агітацыя ў Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Выбарчая агітацыя ў Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пагаршэнне умоваў для перадвыбарнай агітацыі ў Жодзіне фіксуе незалежны назіральнік у гарадской выбарчай камісіі Аляксей Лапіцкі. Жодзінская ГВК 8 верасня правяла чарговае паседжанне, на якім разгледзела і адзінагалосна ўзгадніла прапановы Жодзіскага гарвыканкама па асноўных пытаннях маючай адбыцца агітацыйнай кампаніі.

Як паведамляе сайт licviny.info, камісія ўзгадніла рашэнні адносна месцаў для агітацыйных масавых мерапрыемстваў - мітынгаў, пікетаванняў, якія арганізуюцца кандыдатамі і  іхнімі даверанымі асобамі, а таксама па месцах для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі ў закрытых памяшканнях.

На паседжанні прысутнічалі ўсе 13 сябраў камісіі і, акрамя незалежнага назіральніка,  прыйшла прадстаўніца ад гарадской жаночай арганізацыі. У выніку камісія зацвердзіла 3 месцы ў горадзе для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў: галоўная сцэнічная пляцоўка каля ўваходу ў гарадскі парк і пляцоўка насупраць былога “Універсама “Цэнтральны” па вул. 50 год Кастрычніка, а таксама месца ля Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вул. Савецкай.

Такім чынам, у параўнанні з перыядам збору подпісаў гэтай жа выбарчай кампаніі, агітацыйны перыяд будзе праводзіцца ў значна пагоршаных умовах, бо агітацыйныя пікеты ў горадзе можна будзе праводзіць толькі ў 3-х месцах.

Камісія падтрымала і рашэнне аб размяшчэнні агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў “на гарадскіх дошках абвестак” і  “інфармацыйных стэндах” у арганізацыях, крамах і г.д.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international