Пружаны: прафсаюзнага актывіста спачатку зрабілі беспрацоўным, а потым -- дармаедам

2015 2015-09-10T09:49:11+0300 2015-09-10T09:50:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haupt-viachaslau-pruzany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Хаўпт

Вячаслаў Хаўпт

“Грошы вазьміце ў бацькоў або выплачвайце часткамі”, -- такую параду атрымаў беспрацоўны Вячаслаў Хаўпт, калі прыйшоў у падаткавую, каб даведацца, трэба плаціць яму “падатак на дармаедства” ці не.

Вячаслаў Хаўпт не працуе 3 гады. Ён вядомы ў Пружанах актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Адстойваў 3 гады таму правільнае налічэнне заробкаў на Пружанскім малаказаводзе і дабіўся праз суд, але кантракт з ім не працягнулі. Калі пачалася кампанія па ўсеагульным незконным дактыласкапіяванні, Вячаслаў не здаў адбіткі пальцаў. У міліцыі на яго быў складзены пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і накіраваны ў суд. У судзе Хаўпту ўдалося абараніць свае правы. Прафсаюзны актывіст даваў кансультацыі людзям у спрэчных сітуацыях. Але сам уладкавацца на працу не можа. Калі толькі пачуюць прозвішча, адразу кажуць: “не, вас нам не трэба”. Стаіць на ўліку ў цэнтры занятасці.

У падаткавай Вячаславу Хаўпту выдалі ўведамленне, згодна з якім “збор на дзяржаўныя выдаткі” для яго зніжаны з 3.600 000 да 3.240 000, паколькі ў дзяржорган ён прыйшоў сам. Сума павінна быць аплочана да 1 ліпеня 2016 года. Пазней начальнік аддзела фізічных асоб падаткавай Пружанскага раёна Святлана Жук паведаміла Вячаслау Хаўпту: выплата падатку яму адмяняецца, паколькі ён прастаяў на ўліку ў цэнтры занятасці 183 дні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international