У Мазыры вызначылі месцы для агітацыі – стадыёны і пляцоўкі каля ДК

2015 2015-09-09T15:43:31+0300 2015-09-09T15:43:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-plakaty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 жніўня адбылося паседжанне Мазырскай раённай выбарчай камісіі, на якім былі ўзгоднены месцы для правядзення агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Рашэнне агучыла начальнік ідэалагічнага аддзелу райвыканкаму Ірына Міронычава. Сябры камісіі ўзгаднілі рашэнне адзінагалосна. Месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў засталіся стадыёны «Спартак» і «Палессе», парк Дружбы і пляцоўкі каля ДК у мікрараёнах горада. Кандыдаты і іх давераныя асобы павінны толькі ўзгадніць дзень і час для правядзення агітацыі.

Назіральнік Уладзімір Целяпун адзначае: «Месцы для размяшчэння агітацыйных плакатаў выклікаюць пытанне. Інфармацыйныя стэнды малафарматныя. Там спрэс размешчаны афішы тэатра і кіно, абвесткі камерцыйных структур. Зыходзячы з досведу апошніх выбарчых кампаній, агітацыйная прадукцыя кандыдатаў не затрымліваецца там і некалькі гадзін. Міліцыі даручана забяспечыць ахову грамадскага парадку ў час агітацыі, мерапрыемстваў па выбарах, аднак яшчэ нікога не прыцягнулі да адказнасці за пашкоджанне агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў».

8 верасня на паседжанні Мазырскай РВК прысутнічалі назіральнікі місіі АБСЕ – Флорэнс Барна і Мікка Кіехале. Па словах Уладзіміра Целепуна, на пачатку паседжання старшыня РВК Ігар Баранаў сказаў вітальныя словы на адрас гасцей і паднёс кветкі Флорэнс Барна. «Хаця ў складзе місіі была і перакладчыца Яніна. Упершыню на гэтым паседжанні прысутнічалі і назіральнікі ад прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў і Савета ветэранаў – таксама жанчыны. Сваіх кветкамі не вітаюць, нават і калі сярод іх была былы сенатар, былы старшыня Мазырскага гарсавета дэпутатаў Вольга Арцёменка», - дадаў сураўмоўца.

Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international