У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку

2015 2015-09-09T14:35:53+0300 2015-09-09T14:37:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх сходах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку. Пра гэта каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Віцебшчыне Таццяна Севярынец паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну. 
“Калі раней яны рабілі сходы падчас датэрміновага і прасілі бацькоў прыйсці з пашпартамі, то зараз нахабна бяруць распіскі з такімі ўмовамі”, - адзначае Таццяна Севярынец.
Прадстаўнікі БХД у Віцебску і на Віцебшчыне маюць намер праверыць, ці існуе такая практыка ў іншых школах рэгіёну, паведамляе сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international