Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

2015 2015-09-09T14:20:21+0300 2015-09-09T14:21:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны. Фота БелаПАН.

Анатоль Паплаўны. Фота БелаПАН.

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны, разам з рэгіянальным прадстаўніком незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у рэгіёне Віктарам Казловым накіравалі заяўку на правядзенне 27 верасня вулічнага шэсця. Падчас мерапрыемства плануецца інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне.

Па словах праваабаронцаў, вулічнае шэсце з транспаратнамі ды лозунгамі плануецца па тратуары ад галоўнай плошчы імя Леніна да плошчы Паўстання па вуліцы Савецкай абласнога цэнтру. Яны просяць гарвыканкам даць распараджэнне адпаведным службам па арганізацыі медыцынскага абслугоўвання і прыборцы тэрыторыі пасля яго правядзення. У Гомелі, згодна рашэнню гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах”, заяўнікам мірных сходаў трэба заплаціць за паслугі хуткай дапамогі і камунальных службаў. Праводзіць масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць не па ініцыятыве ўладаў, можна толькі на двух пляцоўках у аддаленых мікрараёнах. Заяўнікі сутыкаюцца з замкнёным колам: “хуткая” не згаджаецца абслугоўваць мерапрыемствы нават пры ўмове аплаты, спасылаючыся на недахоп карэт хуткай дапамогі.

“Датэрміновае галасаванне – адзін з інструментаў фальсіфікацый. Мы збіраемся растлумачыць гэта гамяльчанам і заклікаць іх не ісці на датэрміновае галасаванне і тым самым не садзейнічаць фальсіфікацыям. Акрамя таго, зазываючы выбаршчыкаў на участкі для галасавання, ніхто не тлумачыць, што выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць”, - патлумачыў ініцыятыву Анатоль Паплаўны.

У Гомелі за апошнія 10 гадоў улады не дазволілі правесці ніводнага масавага мерапрыемства, якія былі заяўлены прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Абскарджванне такіх рашэнняў у судах не прыносіць плёну. Адзінай магчымасцю даказаць аб парушэнні права з’яўляецца Камітэт ААН па правах чалавека, які ўжо некалькі разоў прымаў рашэнні аб парушэннях правоў на мірныя сходы ў Гомелі. Негледзячы на гэта, чыноўнікі па ранейшаму забараняюць грамадзянам публічна выказаць свае меркаванні.   

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international