Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

2015 2015-09-09T09:54:13+0300 2015-09-09T15:53:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdykievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч

Да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты застаўся адзін дзень, але ўжо фактычна зразумела, што з васьмі прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы застаецца толькі чацвёра, сярод якіх -- лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч. Праваабаронцы задалі яму пытанні адносна стаўлення да смяротнага пакарання, праблемы палітвязняў і ці патрэбны інстытут амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі.

Смяротнае пакаранне

“ Адносіны партыі да гэтага пытання заўсёды былі адназначнымі. Мы супраць пакарання смерцю. Жыццё чалавека бясцэннае і не намі дадзенае. Аднак ёсць такія паняцці, як чалавечы фактар і настрой грамадства, яго стаўленне да гэтай тэмы. Трэба праводзіць пэўную працу з нашымі грамадзянамі, тлумачыць ім, што да чаго. Часам гаворыш з людзьмі, а яны скардзяцца, што ёсць вось побач такі чалавек, і зусім нягодны ён, і забойца. І гэта спецыфіка нашай дзяржавы, якая 70 з лішкам гадоў знаходзілася пад уплывам ідэалогіі камуністычнай партыі. Таму да пытанняў такога кшталту трэба падыходзіць вельмі акуратна”.

Амбудсмен

Яшчэ ў далёкім 1996 годзе, з’яўляючыся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, я заяўляў, што нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена, бо без гэтага немагчыма існаванне грамадзянскай супольнасці ў прынцыпе. А наша партыя заўсёды выступала за развіццё такой супольнасці, таму я цалкам за ідэю стварэння інстытута амбудсмена.

Палітвязні

Ну хіба можа хоць адна партыя з цвярозым розумам вітаць існаванне палітвязняў?! Мы заўжды, як і ўсе астатнія нармальныя людзі, ставіліся і ставімся да гэтага крайне негатыўна. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года я першы зрабіў заяву, каб усіх выпусцілі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international