Размова пра правы чалавека. Віктар Цярэшчанка: “На адмену смяротнага пакарання спатрэбіцца да пяці гадоў”

2015 2015-09-09T09:39:54+0300 2015-09-09T15:54:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ciareshchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Цярэшчанка.

Віктар Цярэшчанка.

Рэгістрацыя ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі з няпоўнымі 7000 подпісамі, якія ЦВК прызнала сапраўднымі, выглядае малаверагоднай, аднак пакуль у ягонай выбарчай кампаніі не пастаўлена кропка, праваабаронцы пацікавілася ягоным стаўленнем да некаторых пытанняў са сферы правоў чалавека.

Смяротнае пакаранне

“Стаўленне да смяротнага пакарання ў мяне крайне адмоўнае. Беларусь знаходзіцца ў ліку нямногіх краін, дзе прымяняецца такая мера. Вырашаць гэтае пытанне трэба ў самы кароткі тэрмін і заканадаўчым шляхам: праз парламент ці на крайні выпадак рэферэндум. Зразумела, трэба данесці да грамадства неабходнасць адмены смяротнага пакарання, на што спатрэбіцца, думаю, да пяці гадоў. Адразу зрабіць гэта не атрымаецца, бо ёсць некаторыя грамадзяне, якія падтрымліваюць дадзеную меру пакарання”.

Амбудсмен па правах чалавека

“Наяўнасць амбудсмену ў краіне я лічу архіважным. Калі я быў дэпутатам Вярхоўнага савета 13-га склікання, злева ад мяне сядзеў Віктар Ганчар, справа – Андрэй Клімаў, і мы разам тады яшчэ падымалі пытанне аб стварэнні інстытута па правах чалавека ў рэспубліцы. Мы нават разглядалі кандыдатуру, паўнамоцтвы, правы. У 1996-м годзе было асабліва шмат пытанняў на гэтую тэму.

Калі разглядаць правы чалавека і іх прадстаўніка ў агульным сэнсе, то я лічу, што трэба, каб амбудсменам быў прадстаўнік міжнароднай арганізацыі па правах чалавека. Аднак на гэта спатрэбіцца згода ўладаў Беларусі. Калі яна не пагадзіцца, будзе кепска. Але калі ўлада падтрымае стварэнне такога інстытута, то справа пойдзе значна хутчэй і, што самае галоўнае, цывілізаваным шляхам”.

Палітвязні

“Я лічу, што палітвязняў не павінна быць увогуле. У нас 9,5 млн. насельніцтва, і кожны з іх можа мець свой пункт гледжання, калі ён, канешне, не трапляе пад крымінальны артыкул. Наколькі я ведаю, абвінавачванні супраць тых людзей, што да апошнягаа часу сядзелі за палітычныя погляды, больш падобныя на выдумку, чым на праўду. Указ аб вызваленні палітвязняў, падпісаны кіраўніком дзяржавы, я разглядаю як добры ўчынак напярэдадні выбараў, але ж ён запознены”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international