Даведацца пра рэжым працы ўчастковых выбарчых камісій ў Брэсце амаль немагчыма

2015 2015-09-09T08:53:52+0300 2015-09-09T08:53:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, першыя арганізацыйныя паседжанні сфармаваных падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў участковых камісій адбыліся па-за ўвагай грамадскасці.

Уладзімір Вялічкін нагадаў, што ў адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу РБ выбары ў нашай краіне павінны адбывацца адкрыта і галосна. Гэта тычыцца і права любага выбаршчыка, які пражывае на тэрыторыі пэўнай выбарчай тэрытарыяльнай адзінкі, мець магчымасць прысутнічаць на паседжанні камісій і атрымліваць інфармацыю пра яе дзейнасць. Але насамрэч, адзначае назіральнік, атрымаць звесткі пра графік паседжанняў участковых камісій пакуль немагчыма.

Уладзімір Вялічкін таксама адзначыў, што ён звяртаўся з запытам у тэрытарыяльную камісію Маскоўскага раёна Брэста з просьбай прадаставіць інфармацыю пра сябраў участковых камісій, але атрымаў адмову.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international