Наваполацкая міліцыя зноў будзе праводзіць праверку інцыдэнту на пікеце

2015 2015-09-08T13:18:26+0300 2015-09-08T13:18:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 ліпеня здарыўся напад на ўдзельнікаў пікета па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Невядомыя асобы абражалі зборшчыкаў подпісаў і зламалі флагшток. Зварот у міліцыю не дапамог, і ўдзельніца пікету Таццяна Ладукас мусіла звярнуцца ў пракуратуру.

Спадарыня Ладукас лічыць, што прычынай нападу была нянавісць не да іх асабіста, а да палітычных перканнанняў пікетоўцаў. 29 ліпеня каля 16.30 недалёка ад месца пікету прапаркаваўся джып, заехаўшы на бардзюр. Выйшлі двое мужчын гадоў пад 30, адзін з іх пачаў брыдкасловіць і зламаў флагшток. Ён у абразлівай форме выказваў незадавальненне тым, што пікет са сцягамі ўсталявалі перад ягоным домам. І гэта яму не падабалася.

Пасля звароту ў міліцыю па гэтым факце праводзілася праверка. Па выніках Таццяне Ладукас паведамілі, што справа пра нецэнзурную лаянку спынена, бо ў дзеяннях нападніка не было складу правапарушэння. Гэта абурыла ўдзельніцу пікета, якая лічыць, што хуліганскія паводзіны невядомага мусілі зафіксаваць відэакамеры на гандлёвым цэнтры "Стралецкі капітал", і што за такія дзеянні трэба караць, тым болей, што міліцыянты ўстанавілі асобу нападніка. Але з невядомых прычын не прызналі яго павапарушальнікам.

Тады спадарыня Ладцукас звярнулася ў пракуратуру з заявай пра неабгрунтаванае міліцэйскае рашэнне. І днямі атрымала адказ, што матэрыялы справы пра напад на пікет па зборы подпісаў вяртаюцца ў Наваполацкі ГАУС для дадатковай праверкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international