КДБ цісне на ўдзельніка пахавання Алеся Чаркашына па месцы працы

2015 2015-09-08T12:44:54+0300 2015-09-08T12:44:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bilibuha-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў сябра БХД, дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валеры Білібуха, у Івацэвіцкі лясгас патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ і цікавіліся, чаму 3 верасня вальшчык лесу Кабакоўскага лясніцтва Валер Білібуха не быў на працы. Білібуха ў гэты дзень браў адпачынак за свой кошт.

Валеры Білібуха бачыў, што людзі ў цывільным цікавіліся на могілках падчас пахавання Алеся Чаркашына нумарамі аўтамашын. А потым па нумарах, мяркуе, знайшлі ўладальнікаў. Ён лічыць такія паводзіны супрацоўнікаў КДБ недапушчальнымі і ўмяшальніцтвам у прыватнае жыццё грамадзян, паколькі справа кожнага чалавека, куды ехаць і дзе быць у свой асабісты час.

Нагадаем, што 4 верасня прадстаўнік КДБ праз тэлефон цікавіўся ў маці Алеся Чаркашына, чаму пахаванне сына ператварыліся ў масавае несанкцыянаванае мерапрыемства і хто даў дазвол на пахаванне Алеся на могілках Камяніцы Жыравецкай. Таксама званілі і ў морг, дзе было перад пахаваннем цела Чаркашына.

Алесь Чаркашын загінуў на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international