Гомельская абласная камісія: “У назіральніка няма падстаў не давяраць раённай камісіі”

2015 2015-09-08T01:03:34+0300 2015-09-08T01:04:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/celiapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Гомельская абласная выбарчая камісія 7 верасня на паседжанні разгледзела скаргу назіральніка з Мазыра Уладзіміра Целяпуна і не задаволіла яе. Назіральнік паскардзіўся ў абласную камісію на адсутнасць галоснасці і адкрытасці працы Мазырскай раённай выбарчай камісіі. Заяўнік прасіў РВК азнаёміць яго з падпіснымі лістамі за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча, але яму гэта не было дазволена. Уладзімір Целяпун сумняваўся ў праўдзівасці подпісаў за дадзеных патэнцыйных кандыдатаў, таму што не заўважыў, каб у горадзе недзе за іх збіралі подпісы.

7 верасня на паседжанні абласной камісіі прысутнічаў назіральнік Віктар Адзіночанка. На паседжанні прызналі, што ў працы Мазырскай РВК былі нязначныя фармальныя парушэнні – рашэнне па скарзе назіральніка прымалася не калегіяльна. Але па сутнасці задаволіць скаргу і даць назіральніку магчымасць азнаёміцца з подпісамі абласная камісія адмовіла.

На паседжанні выступаў старшыня Мазырскай РВК Ігар Баранаў. Ён сцвярджаў, што камісія дзейнічала ў адпаведнасці з заканадаўствам, подпісы за дадзеных патэнцыйных кандыдатаў правяралі члены РВК. «Цікавая акалічнасць – старшыня РВК спасылаўся, што камісія дзейнічала ў адпаведнасці з «Дапаможнікам па правядзенню выбараў у прэзідэнты», выдадзеным ЦВК. То бок спасылаўся не на Выбарчы кодэкс, а на Дапаможнік», - адзначыў назіральнік.

На паседжанні выступала намесніца старшыні абласной камісіі Тамара Лук'яненка, якая 4 верасня выязджала разбірацца са скаргай назіральніка ў Мазыр. «Па яе словах, яна доўга размаўляла з Уладзімірам Целяпуном пры сустрэчы ў Мазыры, даводзіла яму, што ўсім разам, усім грамадзянам трэба працаваць на імідж Беларусі, асабліва ў сучасных складаных умовах, улічваць эканамічны стан і міжнароднае становішча. Таксама яна гаварыла, што ў назіральніка няма падстаў не давяраць раённай камісіі», - дадаў Віктар Адзіночанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international