viasna on patreon

Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека ў Гародні

2015 2015-09-09T10:10:00+0300 2015-09-09T09:48:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anons-photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У жыхароў і гасцей Гародні 13 верасня будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, атрымаць ад іх карысныя парады.

Што такое правы чалавека? Хто такія праваабаронцы? Чым займаюцца праваабарончыя арганізацыі? Чым яны могуць быць карысныя менавіта вам?

Праз недахоп інфармацыі ў нашым грамадстве існуе шмат стэрыятыпаў наконт гэтай прафесійнай супольнасці. А што сапраўды стаіць за словазлучэннямі “правы чалавека” і “праваабарончая дзейнасць”? Задумваліся вы над гэтым раней ці не – у вас будзе магчымасць задаць свае пытанні непасрэдна прадстаўнікам праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць як на Гарадзеншчыне, так і па ўсёй Беларусі, і зрабіць уласныя высновы. Таксама вы зможаце атрымаць ад экспертаў парады наконт сітуацый, якія, магчыма, падаюцца невырашальнымі. 

На “Жывыя размовы” з вамі збяруцца прадстаўнікі такіх арганізацый як Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Праваабарончы цэнтр “Ідэнтычнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, зааабарончая ініцыятыва “Лапа закона”, моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" і Міжнародны праваабарончы рух у Беларусі. 

Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак серыі “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” Вольгі Бабурынай. Народная мастачка арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, якія распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас у нядзелю 13 верасня па адрасе: вул. Будзёнага, 48а. Мерапрыемства будзе праходзіць з 15.00 да 18.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку – усё адно прыходзьце! Уваход – вольны.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства