Журналістаў зачынілі ў інтэрнаце і выклікалі міліцыю

2015 2015-09-07T13:26:22+0300 2015-09-07T13:26:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhukouski-2.jpg
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

“Мы прыехалі ў інтэрнат на вуліцу Уладзімірава, 37 па скарзе адной з жыхарак, – распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі. – На пікеце па зборы подпісаў за будучых кандыдатаў у прэзідэнты жанчына распавяла, што ў іх інтэрнаце доўгі час не працуе душ і не рамантуецца санвузел. Мы прыехалі, каб праверыць, ці адпавядае гэта рэчаіснасці і, магчыма, падрыхтаваць матэрыял. Дазнаўшыся пра наш візіт, загадчыца інтэрнату Надзея Кавалёва стала тэлефанаваць у сваё камунальнае прадпрыемства “Савецкае”, дзе ёй параілі зачыніць нас на замок і выклікаць міліцыю...”

У інтэрнат па выкліку прыехалі двое супрацоўнікаў Савецкага райаддзелу міліцыі – Андрэй Дзем’яненка і Сяргей Янковіч, якія апыталі ўдзельнікаў інцыдэнту і вызвалілі іх.

Фрылансеры, у сваю чаргу, напісалі скаргі на гвалтоўнае абмежаванне іх свабоды перамяшчэння і стварэнне перашкодаў пры выкананні прафесійных абавязкаў.

Адказаў заяўнікам міліцыя пакуль не даслала.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international