Салігорскія ўлады не бачаць праблем ва ўшчыльненні гарадской забудовы

2015 2015-09-06T23:32:45+0300 2015-09-06T23:32:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія ўлады не жадаюць ісці насустрач жыхарам горада і не збіраюцца адмаўляцца ад будаўніцтва шматпавярховіка на месцы школьнага стадыёна і зялёнай зоны па вуліцы Горкага.

Пазіцыю па дадзенай праблеме старшыня райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі выклаў у сваім афіцыйным адказе грамадзянам, якія напрыканцы жніўня прымусілі чыноўнікаў правесці чарговы сход па набалелай для горада праблеме. Не пачуўшы ад гарадскіх уладаў станоўчга адказу, гараджане абвінавацілі чыноўнікаў у маніпуляванні фактамі і фальсіфікацыі вынікаў грамадскіх слуханняў.

Сваю палітыку ўшчыльнення чыноўнікі абгрунтоўваюць абмежаванасцю плошчы гарадской забудовы горнымі распрацоўкамі Беларуськалія. Пры гэтым прадстаўнікі мясцовай улады замоўчваюць сапраўдную прычыну праблемы, звязаную з забаронай дзеючага кіраўніка дзяржавы Алксандра Лукашэнкі на выкарыстанне ворных земляў для будаўнічых мэтаў. Той факт, што для беларускай сталіцы шахцёраў гэта адзіна магчымы шлях развіцця гораду, нікога з прадстаўнікоў улады не бянтэжыць. Чыноўнкім прасцей пайсці наперакор ста тысячам салігорцаў, чым знайсці ў сабе волю сказаць праўду вышэйшаму кіраўніцтву.

Спасылаючыся на адпаведны Указ прэзідэнта, салігорскія чыноўнікі прызнаюць факт перадачы ўчастка па вуліцы Горкага прыватнаму забудоўшчыку без аукцыёна. Заявы аб гатоўнасці прыватніка з гэтай прычыны “бясплатна” замяніць старыя вокны на новыя ў сярэдняй школе №2 сведчаць толькі аб тым, што ў выпадку правядзення рэальных таргоў мясцовы бюджэт і жыхары гораду маглі б атрымаць у разы больш сродкаў на задавальненне гарадскіх патрэбаў.

Адным з асноўных аргументаў чыноўнікаў у падтырмку сваёй пазіцыі сталі вынікі грамадскіх слуханняў. Па афіцыйнай версіі Салігорскага райвыканкаму, супраць знішчэння камфортнага і здаровага гарадскога асяродка па вуліцы Горкага выказалася 103 чалавекі. Ідэю ж ушчыльнення забудовы за кошт высечкі зялёнай зоны падтрымалі 203. Аднак яшчэ раней мясцовыя грамадскія актывісты заяўлялі аб фальсіфікацыі гэтых лічбаў.

Каб спыніць забудову сайго мікрараёну, мясцовыя жыхары гатовыя выйсці на вуліцу. Бліжэшым часам гарадскія актывісты плануюць правядзенне масавага вулічнага мерапрыемства з гэтай нагоды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international