На Століншчыне вызначыліся, дзе можна агітаваць за кандыдатаў у прэзідэнты

2015 2015-09-04T12:31:33+0300 2015-09-04T12:31:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-karat-agit-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле адмысловага рашэння мясцовага райвыканкама, перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы мусяць быць выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэксу і размешчаны на рэкламных тумбах, на вітрынах крамаў, кінатэатраў і на інфармацыйных стэндах толькі пасля ўзгаднення з краўніцтвам арганізацый

Акрамя таго, іншым сваім рашэннем Столінскі райвыканкам вызначыў 21 месца ў раёне, дзе можна ладзіць сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі. Пераважаюць у гэтым спісе вясковыя Дамы культуры і клубы, а таксама школа-сад у вёсцы Радчыцк. Што да правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі у самым аддаленым ад абласнога цэнтра рэгіёне Брэстчыны, дык мясцовыя ўлады таксама вызначылі 21 месца – стадыёны, скверы, пляцоўкі каля вясковых аб’ектаў культуры альбо побач з крамамі спажыўкааперацыі.

Мясцовыя жыхары слаба вераць, што гэтыя пляцоўкі будуць задзейнічаныя падчас сёлетніх выбараў, бо падчас этапа збору подпісаў на Століншчыне былі заўважаны толькі сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international