Суд Слуцкага раёна не задаволіў скаргу БНФ на адмову ва ўключэнні ў склад участковых выбаркамаў

2015 2015-09-04T01:11:24+0300 2015-09-04T01:11:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Людміла Зубар пакінула бяз зменаў рашэнне Слуцкага райвыканкаму аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій, у склад якіх не быў улкючаны ніводны з пятнаццаці прадстаўнікоў Беларускага народнага фронту.

Паводле прынятага судом рашэння, неўключэнне апазіцыянераў у склад участковых выбаркамаў не парушае правоў сяброў партыі і грамадскага аб’яднання БНФ. Спасылаючыся на фармальнае выкананне чыноўнікамі пэўных патрабаванняў Выбарчага кодэксу, суддзя Зубава палічыла дзеянні выканкаму законнымі. На таемнасць і непразрыстасць працэдуры фармавання камісіяў суд рэагаваць адмовіўся, спаслаўшыся на сваю неправамоцансць абмяркоўваць пытанні аб перавазе аднаго кандыдата над іншым.

Адзначым, што паводле Выбарчага кодэксу рашэнне раённага суда з’яўляецца канчатковым і абскарджванню ў касацыйным парадку не падлягае.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international