Бяроза: касацыйная скарга на забарону пікета не задаволена

2015 2015-09-04T00:51:13+0300 2015-09-04T00:51:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна, Сяржук Русецкі і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч спрабавалі аспрэчыць рашэнне суда Бярозаўскага раёна адносна забароны пікета 25 сакавіка 2015 года ў Брэсцкім абласным судзе.

Заяўнікі пікету прасілі прызнаць распараджэнне № 50 ад 19 сакавіка 2015 г. старшыні Бярозаўскага райвыканкама аб адмове ў правядзенні пікета неправамерным, парушаючым іх права на свабоду выказвання свайго меркавання і права на мірны сход. Адмова ў правядзенні масавага мерапрыемства была аргументавана тым, што заяўленыя мэты акцыі з’яўляюцца распальваннем нацыянальнай варожасці або розні, а таксама ў сувязі з парушэннем артыкула 10 Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”.

Паколькі Бярозаўскі суд прыняў пад увагу толькі адзін бок – Бярозаўскага райвыканкама, заяўнікі рашэнне суда прасілі адмяніць і накіраваць справу на новы разгляд. Яны адзначылі, што мэты пікета – адзначэнне 97 гадавіны БНР і патрабаванне вызвалення палітвязняў – гэта публічнае выказванне свайго меркавання па грамадска значнай праблеме, што адназначна не мае ніякіх адносін да распальвання нацыянальнай варожасці або розні.

Судовая калегія Брэсцкага абласнога суда вырашыла, што довады заяўнікаў неабгрунтаваныя, а касацыйная скарга праваабаронцаў задавальненню не падлягае.

Бярозаўскія праваабаронцы плануюць абскардзіць рашэнне касацыйнай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international