Старшыні ўчастковых камісій Савецкага раёна Гомеля — спрэс начальнікі, сябры камісій — іх падначаленыя

2015 2015-09-03T14:39:30+0300 2015-09-03T14:39:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uchkamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналіз складу ўчастковых камісій Савецкага раёна Гомеля дазволіў выявіць заканамернасць, якая наўрад ці спрыяе як свабоднаму волевыяўленню выбарцаў, так і таму, што меркаванне асобных членаў участковых камісій будзе ўлічана ці прынята да ўвагі старшынёй камісіі. Наўрад ці будуць мець магчымасць неяк супрацьстаяць (пры жаданні) магчымым парушэнням выбарчага заканадаўства члены ўчастковых камісій, якія з'яўляюцца падначаленымі старшынь камісій.

Так, участак №2 (Савецкі раён) размешчаны ў інтэрнаце ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод». Участковую камісію ўзначаліў дырэктар вагонабудаўнічага заводу Ігар Красноў. У складзе камісіі – яго падначаленыя. Галасаваць жа будуць, у тым ліку, і жыхары інтэрнату, якія працуюць на заводзе.

У спісах членаў камісій не пазначаны пасады старшынь камісій – яны прадстаўлены ці групамі грамадзян, ці грамадскімі арганізацыямі.

Дырэктар завода пускавых рухавікоў Аляксандр Ксяндзоў на момант выбараў будзе старшынёй участковай камісіі №11. Yамеснік дырэктара завода «Цэнтраліт» Уладзімір Сайкоў узначаліў камісію №13, размешчаную ў інтэрнаце гэтага ж прадпрыемства.

Дырэктар РПУ «Гомельвоблгаз» Андрэй Конік – старшыня ўчастковай камісіі №14. Дырэктар філіялу «Энергазбыт» «Гомельэнерга» Уладзімір Сіліч – старшыня камісіі №15. На ўчастку №27 участковую камісію ўзначаліў генеральны дырэктар ААТ «Мілкавіта» Віктар Гамолка. Дырэктар школы №47 Васіль Шабуня – старшыня камісіі №30 у гэтай жа школе. Не сакрэт, што члены камісіі – яго падначаленыя. Дырэктар гімназіі №46 Алена Шаўцова тут жа будзе кіраваць участковай камісіяй №39.

Дырэктар філіялу «Завод энергаабсталявання» Уладзімір Ціханенка – старшыня камісіі №31.

Начальнік аднаго з філіялаў «Гомельтранснафта «Дружба» Аляксандр Дзялец узначаліў камісію №32.

Калі ўчастак для галасавання размешчаны ў Гомельскай абласной бальніцы, то няцяжка здагадацца, што старшынёй камісіі будзе галоўны урач Уладзімір Бугакоў, падначаленыя ж – членамі камісіі. А галасаваць будуць так ці інакш людзі, якія залежаць ад галоўнага ўрача. Такая ж сітуацыя на ўчастку ў Гомельскай абласной спецыялізаванай бальніцы, участковую камісію там узначаліў галоўны ўрач Сцяпан Крот.

Участак №48 размешчаны ў інтэрнаце Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.Сухога. Канечне, кіраваць камісіяй будзе рэктар ВНУ Сяргей Цімошын.

У будынку машынабудаўнічага каледжу размешчаны два ўчасткі. Старшыня аднаго з іх – дырэктар каледжу, другога – намеснік дырэктара ўстановы адукацыі.

Дарэчы, дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ва ўчастковых камісіях Гомельскай вобласці больш за 75% складаюць жанчыны. Толькі вось узначальваюць камісіі пераважна мужчыны. Напрыклад, у Савецкім раёне Гомеля 69 участковых камісій, 56 з якіх узначалілі мужчыны.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international