Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу БНФ

2015 2015-09-02T11:01:33+0300 2015-09-02T11:01:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргі Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ і Мінскай рэгіянальнай арганізацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” на адмовы ва ўключэнні ў склад участковых выбарчых камісіяў іх прадстаўнікоў судом Салігорсага раёна задаволеныя не былі. Суддзя А. Бураўцоў парушэння заканадаўства ў дзеяннях чыноўнікаў пры фармаванні выбаркамаў не пабачыў.

Прадстаўнік Салігорскага райвыканкаму Аляксей Страпко пад час судовага паседжання патлумачыў прычыну неўключэння прадстаўнікоў БНФ у склад камісій адсутнасцю ў іх досведу працы ў камісіях. На гэткую аргументацыю чыноўніка сябра БНФ Павел Батуеў адрэагаваў з іроніяй:

- Як бы ні было, усе ж людзі рана ці позна паміраюць. Таму я пацікавіўся ў спадара Страпко, калі ўсе дасьведчаныя сябры камісіяў памруць, значыцца у Беларусі выбары скончацца? Выявілася, што ўключалі і недасведчаных. На жаль, чаму адных недасведчаных улючылі, а недасведчаных прадстаўнікоў БНФ -- не, чыноўнік цьмяна патлумачыць не змог, - кажа актывіст Беларускага народнага фронту.

У сваім рашэнні суд спаслаўся на адпаведнасць абраных у камісію чальцоў прадугледжанай выбарчым кодэксам квоце для палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Таксама адным з улічаных судом довадаў на карысць райвыканкаму была прысутнасць на выніковым паседжанні па фармаванні камісій прадстаўнікоў розных праўладных арганізацый. Гэтыя абставіны нібыта засведчылі выкананне прынцыпа адкрытасці і галоснасці.

З такой пазіцыяй суда Салігорскага раёна катэгарычна не пагаджаецца назіральнік Беларускага Хельсінкаскага Камітэту Леанід Мархотка, які яшчэ раней заявіў аб тым, што з працэдуры фармавання ўчастковых выбарчых камісій улады фактычна зрабілі таямніцу:

- На выніковым паседжанні ніякага абмеркавання не было. Ніхто пратаколаў аб спосабах вылучэння кандыдатур не глядзеў. Чым адныя былі горшыя за іншых, не высвятлялася. Узялі і спісам за усіх прагласавалі. Мяне непасрэдна да працэдуры праверкі подпісаў не запрасілі. Таму прая якую галоснасць і адкрытасць кажа суддзя Бураўцаў, абсалютна незразумела. Да таго ж ёсць не толькі літара, але і дух закона. А гэта значыць, што ў камісіі мусіць быць не проста траціна ад партый і арганізацый, але ад апазіцыі, каб чальцы камісіі адрозных палітычных сіл маглі кантраляваць адзін аднаго. Цяпер жа мы маем цалкам кантраляваныя ўладамі ўчастковыя выбаркамы, і рашэнне салігорскага суда, якое гэтую беззаконасць апраўдвае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international