viasna on patreon

Орша: затрыманыя прапаведнікі-крышнаіты

2015 2015-09-02T09:30:56+0300 2015-09-02T14:02:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-kryshnaity.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крышнаіты. Фота: vitebskspring.org

Крышнаіты. Фота: vitebskspring.org

Крышнаіты-прапаведнікі ўжо ня першы раз прыязджаюць у Воршу. Час ад часу прыхільнікаў гэтай рэлігіі можна ўбачыць каля гарадзкога рынку, дзе яны спрабуюць прадаваць літаратуру пад выглядам збору ахвяраванняў.

Але гэтым разам прапаведнікі наведалі Воршу шумна. Як паведамляе сайт orsha.eu, некалькі чалавек ішлі ў адпаведнай вопратцы з незвычайнымі для гэтага гораду музычнымі інструментамі і спявалі рэлігійныя гімны. Дайсці рэлігійныя музыкі змаглі да раёну Раніцы, дзе і былі затрыманыя міліцыяй. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Усіх шасцёх завезлі ў пастарунак. Праз гадзіну, запісаўшы асабістыя звесткі, адпусцілі без складання пратаколаў.

Гэта ня першы выпадак, калі супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць крышнаітаў. Так, адно з апошніх затрыманняў адбылося ў чэрвені гэтага года ў Віцебску, пра што паведамляў сайт ПЦ “Вясна”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства