Лідзія Ярмошына прынесла прабачэнні Тамары Шчапёткінай за непрафесійныя дзеянні Бярозаўскага райвыканкама

2015 2015-09-01T17:13:00+0300 2015-09-01T17:13:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Тамара Шчапёткіна не змагла даведацца ні на пасяджэнні выканкама па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій 25 жніўня, ні адразу пасля пасяджэння, ці ўключана яна і іншыя сябры, накіраваныя ад партый БНФ і БСДП(Г), у склад камісій. Вядучы пасяджэнне начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Віталь Мшар сказаў, што персанальныя спісы камісій будуць размешчаны на сайце райвыканкама і ў мясцовай газеце “Маяк”.

Але 27 жніўня, на трэці дзень пасля пасяджэння, спісаў нідзе не было. Тэрмін абскарджвання ў тры дні, прадугледжаны законам, заканчваўся. У апошні дзень падачы скаргі ў суд у 9 раніцы Тамара Шчапёткіна звярнулася з электронным лістом у ЦВК, каб дапамаглі даведацца, ці ўключана яна і іншыя сябры дэмакратычных партый ва ўчастковыя камісіі. У 14 гадзін, не атрымаўшы адказу з ЦВК, яна патэлефанавала туды. Загадчыца арганізацыйна-прававога аддзела ЦВК Алена Дмухайла вельмі была здзіўлена, што на пасяджэнні не былі абмеркаваны асобы, якія ўвайшлі ў склад камісій і не названы прозвішчы. Яшчэ больш здзіўлена, што не паведамілі інфармацыю пра ўключэнне ці неўключэнне ў камісіі зацікаўленым асобам. Паабяцала разабрацца ў сітуацыі. Праз гадзіну супрацоўніца ЦВК патэлефанавала Шчапёткінай і паведаміла, што яна не ўключана ва ўчастковую камісію і можа гэта абскардзіць, калі нават яшчэ няма апублікаваных спісаў.

Пасля тэлефоннай размовы дзесьці праз паўгадзіны спісы з’явіліся на сайце райвыканкама.

Праз некалькі дзён быў атрыманы электронны ліст ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошанай з прабачэннем за непрафесійную працу выканкама. Таксама было паведамлена, што інфармацыя аб гэтым даведзена да ведама кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама для прыняцця неабходных мер рэагавання. Хаця падчас суду 31 жніўня райвыканкамаўскія работнікі пра свае “непрафесійныя дзеянні” яшчэ нічога не ведалі і на ўсіх судовых працэсах па скаргах Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ сцвярджалі, што выконваюць свае абавязкі падчас выбарчай кампаніі прафесійна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international