ЦВК размясціў інфармацыю аб сапраўдных подпісах у падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў

2015 2015-09-01T16:05:44+0300 2015-09-01T16:05:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centrvybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб устанаўленні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА. Так, колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1753 380. Па выніках праверак колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139.877, Віктара Цярэшчанкі - 6699, Мікалая Улаховіча - 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105.278 сапраўдных подпісаў. Наступным найважнейшым этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду - ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнавартасны перыяд перадвыбарчай агітацыі і прапаганды. У цяперашні час, з 22 жніўня па 5 верасня, ідзе прадстаўленне ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international