Гродзенская абласная экспертная камісія амаль 6 месяцаў вывучае “Сітуацыю з правамі чалавека у Беларусі ў 2014 годзе” (дакументы)

2015 2015-09-01T00:48:31+0300 2015-09-01T00:48:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agliad-hronica-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

   Яшчэ 13 сакавіка 2015 годзе пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы праваабаронцам са Смаргоні Алесем Дзергачовым ашмянскімі мытнікамі былі не прапушчаны перамяшчаемыя ім больш 40 асобнікаў выдання “Сітуацыя з правамі чалавека у Беларусі ў 2014 годзе. Агляд-хроніка”. Праз 3 дні, 16 сакавіка бягучага года, мытнікі прызначылі першасную мытную экспертызу выдання.

   У жніўні Алесь Дзергачоў, напісаўшы афіцыйную заяву, пацікавіўся ў мытні, чаму ўжо 5 месяцаў няма вынікаў экспертызы і запатрабаваў даслаць яму копію пастановы аб яе прызначэнні.

   Гэты зварот мытня разгледзела не ў поўным аб’ёме. Чамусьці копія пастановы на адрас заяўніка не даслана без тлумачэння прычын. Але пры гэтым мытня паведаміла, што паводле інфармацыі, якая паступіла з Гродзенскай абласной экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі, разгляд прадстаўленага матэрыялу і экспертнае заключэнне па ім запланавана на верасень 2015 года.

   Высветлілася таксама, што Ашмянская мытня не хоча прытрымлівацца дзеючага заканадаўства, якое рэгулюе моўныя пытанні. Заяву Алесь Дзергачоў накіраваў на беларускай мове, а адказ ад 26.08.15 за подпісам намесніка начальніка Ашмянскай мытні па праваахоўнай дзейнасці Степаненкі Д. Г. атрымаў на рускай. Гэта з’яўляецца выразным парушэннем закону аб зваротах грамадзян. Пра неахайнасць службовых асобаў сведчыць і тое, што ў афіцыйным адказе прозвішча Дзергачова пададзена з памылкай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international