Баранавічы: рэжысёр народнага тэатра “Эксперымент” лічыць непрацягненне з ім кантракта “ідэалагічнай чысткай”

2015 2015-08-31T23:04:48+0300 2015-08-31T23:04:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-teatr-eksperiment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар Баранавіцкага гарадскога дома культуры Уладзімір Станевіч не падоўжыў кантракт з рэжысёрам народнага тэатра “Эксперымент” Арцёмам Бадаком. Менавіта дзякуючы маладому рэжысёру тэатральная грамадскасць Баранавічаў ўбачыла такія спектаклі, як “На купалле”, “Сэрца маці”, “Дзяды”, “Жарты з д'яблам” і г.д.

Аб звальненні Арцёма Бадака стала вядома пасля яго відэазварота да дырэктара ГДК, якое з’явілася ў сацыяльных сетках і на сайце Баранавічы.net. Са слоў рыжысёра тэатра, спадар Станевіч замест канкрэтнай дапамогі ўсяляк перашкаджаў працы. А цяпер, на думку Арцёма Бадака, у галоўным культурным месцы горада адбываецца нейкая ідэалагічная чыстка. Аўтар відэазварота паведамляе, што ў сакавіку 2015 года перастаў існаваць музычны гурт “Явар”, а цяпер, магчыма, перастане працаваць і маладзёвы тэатральны калектыў, які шчыра прапагандаваў беларускую культуру. Калектыўны зварот супрацоўнікаў тэатра “Эксперымент” да кіраўніцтва ГДК аб спыненні ціску і штучных перашкод у працы калектыва не прынёс жаданых вынікаў.

Сапраўдныя матывы паводзінаў кіраўніцтва ГДК у адносінах да рэжысёра стануць вядомы пазней, як і лёс папулярнага тэатра.

Фота: артысты маладзёвага тэатра “Эксперымент” у спектаклі “На купалле”, які дэманстраваўся ў Баранавіцкім гарадскім доме культуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international