Скаргу Партыі БНФ аб неўключэнні ва ўчастковыя камісіі разгледзіць Бярозаўскі раённы суд

2015 2015-08-30T23:35:53+0300 2015-08-30T23:35:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая абласная арганізацыя Партыі БНФ абскардзіла неўключэнне 5 накіраваных сяброў ва ўчастковыя камісіі Бярозаўскага раёна.

У сваёй скарзе старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі просіць прызнаць неўключэнне ў склад выбарчых участковых камісій прадстаўнікоў ад партыі неправамерным, ушчамляючым правы сяброў Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Ён просіць абавязаць Бярозаўскі райвыканкам прыняць новае рашэнне па стварэнню выбарчых камісій №5, 10, 11,13 і 26 Бярозаўскага раёна па выбарах прэзідэнта РБ з уключэннем у іх Юрыя Кашталяна, Анатоля Сахарушы, Таццяны Тарасевіч, Тамары Шчапёткінай і Канстанціна Шчапёткіна, накіраваных ад партыі.

Згодна з арт.34 Выбарчага кодэкса РБ, “органы, якія ствараюць камісіі, як правіла, не меней 1/3 складу фармуюць з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.” У гэтых камісіях знайшлося месца прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў, такім, як “Белая Русь”, БРСМ, “Беларускі саюз жанчын”, Беларускі саюз афіцэраў”, “Беларускага таварыства Чырвонага крыжа” і дзяржаўных прафсаюзаў, а не знайшлося месца сябрам Партыі БНФ.

У адпаведнасці з гэтым жа арт. 34 Выбарчага кодэкса РБ, склад камісій можа быць ад 5 да 19 чалавек. Толькі ў адной з 5 камісій 15 сябраў, у іншых 13 і нават 11 чалавек. То бок, колькасць складу камісій дазваляе ўключыць прадстаўнікоў Партыі БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international