Аршанская кааліцыя дэмакратычных сіл заклікае ўсіх актывістаў спыніць узаемныя папрокі

2015 2015-08-29T08:57:53+0300 2015-08-29T08:57:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gramadzianskaja--supolnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кааліцыя АДС прыняла адмысловую заяву, дзе гаворыцца: "Завяршыўся адзін з важных элементаў перадвыбарчай кампаніі – збор подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Аршанская кааліцыя АДС адзначае, што на тэрыторыі нашага рэгіёна за трох дэмакратычных кандыдатаў (С.Калякіна, Т.Караткевіч, А. Лябедзьку) сабрана разам больш за 10 тысяч подпісаў, што на наш погляд з’яўляецца нядрэнным вынікам. На наш погляд, калі б у іншых рэгіёнах каманды кандыдатаў працавалі гэтак жа зладжана, неабходную колькасць подпісаў змаглі б сабраць усе трое прэтэндэнтаў.

Разам з тым нас засмучае, што ў апошні час у асяроддзі беларускай дэмакратычнай апазіцыі з’явіліся элементы ўзаемных абвінавачванняў, недаверу і нават заклікі да процідзеяння адзін аднаму. Аршанская кааліцыя АДС яшчэ раз заклікае ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі спыніць падобныя эмацыйныя крокі. На нас з вамі ляжыць адказнасць за будучыню Беларусі. Дасягнуць эфектыўных пераменаў да лепшага можна толькі каманднай кааліцыйнай працай. Наша сіла – у адзінстве!"

Заяву кааліцыі падпісалі прадстаўнікі аршанскай арганізацыі кампаніі “Гавары праўду”, мясцовай структуры ГА “Рух за свабоду”, аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, БСДП (НГ), АГП, Партыі левых "Справядлівы свет", Партыі БНФ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international