Назіральнікі просяць Маладзечанскую пракуратуру праверыць падпісныя лісты

2015 2015-08-28T13:51:10+0300 2015-08-28T13:51:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі з Маладзечна Эдуард Баланчук і Аляксандр Капуцкі накіравалі заяву пракурору Маладзечанскага раёна на парушэнне выбарчага заканадаўства ў частцы афармлення падпісных лістоў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

22 жніўня, падчас паседжання Маладзечанскай раённай камісіі па праверцы подпісаў Э. Баланчук і А. Капуцкі заўважылі шэраг парушэнняў у падпісных лістах, якія засталіся па-за праверкай камісіі, па вылучэнні Мікалая Улаховіча і Сяргея Гайдукевіча кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.

Так, назіральнікі адзначаюць, што ў падпісных лістах:

  • сустракаюцца подпісы грамадзянаў з іншых раёнаў, грамадзянаў з відам на жыхарства;
  • даты падпісання ў некаторых лістах прастаўлены адной рукой;
  • выклікае сумненне сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў, бо графалагічна яны падобныя адзін да аднаго;
  • у некаторых лістах подчырк запісу дадзеных (фамілія і імя) сябры ініцыятыўнай групы адрозніваецца ад почырка, якім запісаны дадзеныя выбаршчыкаў.

Азнаёміцца з падпіснымі лістамі, адабранымі да праверкі камісіяй, назіральнікам не далі.

На падставе адзначаных заўвагаў А. Капуцкі і Э. Баланчук просяць пракуратуру Маладзечанскага раёна правесці праверку на прадмет адпаведнасці заканадаўству падпісных лістоў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты М. Улаховіча і С. Гайдукевіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international