Вызначаны склад участковых выбарчых камісій, толькі 31 прадстаўнік апазіцыі стаў сябрам камісіі

2015 2015-08-27T18:22:03+0300 2015-08-28T10:04:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siabry_kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора – 26 жніўня, скончылася фарміраванне участковых выбарчых камісій (УВК). “Праваабаронцы за свабодныя выбары” падлічылі колькасць сябраў і прапарцыйнасць ўваходу ў склад камісій сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі.

Так, было створана 6 080 участковых выбарчых камісій, што на 266 камісій менш, чым падчас выбараў 2010 года. Было вылучана 76 791 кандыдатаў, з якіх 66 941 чалавек увайшлі ў склад камісій.

Пры гэтым з 3877 прадстаўнікоў ад розных партый, 515 чалавек было вылучана ад апазіцыйных партыяў і 3 362 – ад партыяў, лаяльных да ўлады. І толькі 31 чалавек ад апазіцыйных партый у выніку патрапіў у склад камісій, што складае 6% ад вылучаных прадстаўнікоў. Варта адзначыць той факт, што на выбарах у 2010 годзе гэты паказчык быў у тры разы большы – 17,1% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў, вылучаных апазіцыйнымі партыямі. Агулам прадстаўнікі апазіцыйных партыяў займаюць толькі 0,046% ад агульнай колькасці сябраў і будуць працаваць не больш чым у 0,5% УВК.

92% складае праходнасць ад 5 найбуйнейшых праўладных грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь”, “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў – з 25 419 чалавек сябрамі камісій сталі 23 689 чалавек.

Ад грамадзянаў было вылучана 28 964 прадстаўніка, ад працоўных калектываў – 11 737 прадстаўнікоў.

“Структура прадстаўніцтва ў УВК у параўнанні з папярэднімі выбарамі прэзідэнта істотных змен не зведала. Аднак, прадсаўніцтва апазіцыйных партый у УВК падчас сёлетняй кампаніі ў 5 разоў меней, чым у 2010 годзе. Гэта часткова звязана з тым, што была вылучана менш прадстаўнікоў, але і “праходнасць” значна меншая – толькі 6% у параўнанні з 17% у 2010 годзе”, - адзначаюць праваабаронцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international