У Гомельскай вобласці прадстаўнікі партыі левых «Справядлівы свет» трапілі ва ўчастковыя камісіі ў прапорцыі 90:1

2015 2015-08-27T11:02:22+0300 2015-08-27T11:02:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя левых «Справядлівы свет» прапаноўвала для ўключэння ў склад участковых камісій у Гомельскай вобласці 90 чалавек – у Гомелі, Жлобіне, Мазыры, Калінкавічах, Рагачове, Буда-Кашалёва і Светлагорску. Уключылі ж у склад УВК толькі аднаго чалавека – Галіну Гуцко ў Мазыры.

З 19 чалавек, якія прэтэндавалі на ўключэнне ў склад УВК у Чыгуначным раёне Гомеля, не ўключылі нікога. Аналагічна 13 сябраў партыі «Справядлівы свет» у Жлобіне таксама не трапілі ў камісіі.

Затое ў склад УВК увайшлі праўладныя камуністы (КПБ) і прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Дадзеная «партыя» неяк заяўляе пра сябе толькі ў час выбараў. Здзіўляцца «лаяльнасці» улады да гэтай «партыі» не прыходзіцца. Згодна інфармацыі з афіцыйнага сайту РППіС, адны з асноўных напрамкаў дзейнасці партыі – падтрымка Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, Адзінай эканамічнай прасторы і Еўразійскага саюзу. Таксама партыя ставіць задачы «падтрымкі правядзення касмічных даследаванняў і развіцця айчыннай атамнай энергетыкі як навукаёмкіх і прарыўных сфер эканомікі» і «недапушчальнасць скажэння гісторыі».

2 чэрвеня палітсавет партыі разгледзеў пытанне ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Старшыня партыі Васіль Задняпраны прапанаваў на выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. «Адной з прычын гэтай прапановы была названая недапушчальнасці паўтарэння ўкраінскага сцэнару ў Беларусі», - паведамляе сайт партыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international