Бярозаўскім назіральнікам не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў

2015 2015-08-27T09:37:06+0300 2015-08-27T09:37:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двум назіральнікам Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі -- Сяржуку Русецкаму, вылучанаму ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, і Тамары Шчапёткінай, вылучанай шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў, сабраных за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Адказы з адмовамі яны атрымалі за подпісам намесніка старшыні Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Аляксандра Крагеля.

Аляксандр Крагель паведаміў, што праверка подпісаў будзе арганізавана ў рабочым парадку, а не на паседжаннях раённай камісіі: “Вы маеце права прысутнічаць на паседжаннях раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта РБ, дзе будуць разглядацца ў тым ліку і пытанні па арганізацыі праверкі сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах і вызначэнні парадку адбора падпісных лістоў для праверкі, аб выніках праверкі лістоў і ўстанаўленні колькасці подпісаў выбаршчыкаў па Бярозаўскаму раёну, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты РБ. Пры разглядзе гэтых пытанняў вы атрымаеце магчымасць пачуць усе праблемныя моманты, узнікшыя пры праверцы сапраўднасці подпісаў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international