У Менску прайшла акцыя ў падтрымку Сянцова і Кольчанкі (відэа)

2015 2015-08-26T13:50:18+0300 2015-08-26T13:50:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siancou-1.jpg
Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org

У ноч на 25 жніўня анархісты правялі ў Менску акцыю салідарнасьці з «крымскімі вязьнямі» Алегам Сянцовым і Аляксандрам Кольчанкам.

На мосьце ў цэнтры Менску быў вывешаны банэр «Свабоду крымскім актывістам!», а на дарожкі з моста былі раскіданыя ўлёткі, якія тлумачаць сутнасьць акцыі.

25 жніўня Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысэра Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўленьня волі ў турме строгага рэжыму, Аляксандру Кольчанку далі 10 гадоў. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэньні тэрарыстычнай супольнасьці і кіраваньні ёю, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыцьцё выбуховых прыладаў, незаконным захоўваньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.

У Менску прайшла акцыя ў падтрымку Сянцова і Кольчанкі (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international