Бабруйск: міліцыя разбіраецца ў справе нападу на зборшчыка подпісаў

2015 2015-08-26T12:38:36+0300 2015-08-26T12:38:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Дзяткоў, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, патрапіў у апошнія дні збору подпісаў у непрыемную сітуацыю, якая скончылася візітам у міліцыю.

-19 жніўня прыкладна ў 16.30 я збіраў подпісы ў доме нумар 4 па бульвары Маладзёжным. Пазваніў у адну з кватэр, сказаў стандартны тэкст і пачуў у адказ: "Якога чорта ты звоніш, я кладу спаць дзіця!" Гэта была раз'юшаная і да таго ж нецвярозая жанчына, якая схапіла з маёй тэчкі ўлётку і імгненна змяла яе. Я вырашыў, што лепей сысці, сказаў "прабачце, памыліўся адрасам". Але жанчына схапіла мяне за плечы, пачала біць рукой па твары. Я імкнуўся сысці ад яе, мне трэба было спусціцца з другога на першы паверх. Але жанчына трымала мяне за руку і ішла следам. Адзінае, чаго я баяўся, што яна зараз упадзе на прыступкі і разаб'е галаву, таму не рабіў рэзкіх рухаў. Тым часам удары па твары і спіне працягваліся, пакуль я не выйшаў з пад'езду.

На вуліцы Аляксандр Дзяткоў адразу выклікаў міліцыю. Жанчына ўвесь час знаходзілася побач, і, як кажа зборшчык подпісаў, абражала яго, а потым таксама пачала выклікаць міліцыю.

-Калі супрацоўнікі міліцыі прыехалі, жанчына пачала сцвярджаць, што я на яе напаў, - кажа Аляксандр Дзяткоў. - Але яны ўбачылі, што нецвярозая, і спыталі, чаму яна знаходзіцца ў грамадскім месцы ў такім выглядзе. Яна адказала, што "ў сваёй кватэры раблю, што хачу". Ёй нагадалі, што яна не ў кватэры. Нас усіх пасадзілі ў машыну, і мы паехалі ва ўчастак. Яна сядзела на заднім сядзенні і працягвала абражаць мяне, спрабавала ўдарыць. Падчас апытання ў пастарунку жанчына таксама паводзіла сябе буйна, кідалася на мяне, і калі я сыходзіў, у яе ўсё ж атрымалася наскочыць ззаду і нанесці апошні ўдар у спіну.

Аляксандр Дзяткоў напісаў на жанчыну заяву і наведаў медэкспертызу, якая зафіксавала драпіны і сінякі на твары і руках. Як скончылася гісторыя з жанчынай у пастарунку, зборшчык подпісаў не ведае.

-Мне сказалі, што будуць яшчэ выклікаць у міліцыю для ўдакладненняў, а там будзе бачна, - кажа Аляксандр Дзяткоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international