viasna on patreon

Салігорцы патрабуюць ад уладаў спыніць ушчыльненне гарадской забудовы

2015 2015-08-26T12:24:26+0300 2015-08-26T12:24:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары васьмі дамоў па вуліцы Горкага выступілі супраць будаўнцтва шматпавярховіка на тэрыторыі стадыёна салігорскай школы №2. Адпаведную заяву яны накіравалі кіраўніку мясцовага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму.

Будаўніцтва гэтага пятнаццаціпавярховага жылога дома, па меркаванні грамадзян, пазбавіць дзяцей і падлеткаў месца для паравядзення спартовых мерапрыемстваў і спартовага адпачынку. У звароце адзначаецца, што новы дом не ўпіваецца ў знешні выгляд мікрараёну, але галоўнае, яго з’яўленне пагоршыць асяроддзе пражывання жыхароў, а высечка дрэваў і кустоў нанясе шкоду здароўю.

Таксама жыхары гэтага мікрараёну запарабавалі ад старышіны Салігорскага райвыканкаму зарганізаваць з гэтай нагоды 26 жніўня ў 18:30 калектыўны прыём грамадзян. Салігорцы патрабуюць забяспечыць на гэтай сустрэчы прысутнасць галоўнага архітэктара Мінскай вобласці, прадстаўніка праектнай арганізацыі, якая займалася распрацоўкай Генеральнага плана развіцця гораду, а таксама прадстаўнікоў Мінстэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі.

Нагадаем, 13 жінўня ў раёне салігорскай школы №2 па вуліцы Горкага адбылася сустрэча грамадзян з мясцовымі ўладамі, падчас якой каля сямідзесяці мясцовых жыхароў выказаліся катэгарчына супраць ушчыльнення іх дваравой тэрыторыі. Чыноўнікі ж адмовіліся ісці насустрач грамадзянам і фактычна заняліся фальсіфікацыяй вынікаў грамадскіх слуханняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства