На салігорскіх прадпрыемствах пачаліся паборы на святкаванне Дня горада

2015 2015-08-26T11:53:47+0300 2015-08-26T11:53:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы атрымліваюць скаргі ад работнікаў гарадскіх прадпрыемстваў на так званыя дабраахвотна-прымусовыя паборы на святкаванне Дня горада.

Варта адзначыць, што паборы на будаўніцтва правасалўных цэркваў, лядовых палацаў, не кажучы ўжо пра выцягванне фінансавых сродкаў з бацькоў у школах і дзіцячых садках, у беларускай сталіцы шахцёраў з’яўляюцца ўжо ледзь не штодзённасцю. На гарадскія ж святы грошы з салігорскіх працоўных раней не збіралі.

-- Людзі вельмі незадаволеныя такімі дзеяннямі ўладаў. Усё гэта адбываецца па вызначаных чыноўнікамі разнарадках і пад прымусам. На кожным прадпрыемстве гэта бывае па-рознаму ў залежнасці ад кіраўніцтва. Дзесці гэта адкрыты ціск і пагрозы, дзесці апеляцыя да ўсемагутнага “ну вы жа самі ўсё разумееце”. Ёсць нават нейкая градацыя ўзроўню гэтых пабораў у залежнасці ад прадпрыемства і ад узроўню займаемай пасады чалавекам на прадпрыемстве. Фактычна гэта той жа падатак, але нават фармальна ніхто не можа пракантраляваць, куды сабраныя сродкі насамрэч выдаткоўваюцца. Да таго ж варта ўлічваць цяперашнюю цяжкую эканамічную сітуацыю ў краіне. Народ гэта ўжо ўспрымае проста як нейкі здзек, такі сабе пір падчас чумы, - кажа прадстаўнік Беларскага Хельсінкскага Камітэту ў Салігорску Леанід Мархотка. 

Праваабаронцы з салігорскага прадстаўніцтва БХК заклікаюць грамадзян паведамляць пра ўсе факты такога прымусу і абяцаюць аказаць усім жадаючым прававую дапамагу пры ўзнікненні праблем з-за адмовы падпарадкоўвацца незаконным партабаванням уладаў і наймальнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international