Жодзіна: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій

2015 2015-08-26T11:41:39+0300 2015-08-26T12:04:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жодзінскі выканкам не дазволіў прадстаўніку Беларускага Хельсінкскага камітэта Аляксею Лапіцкаму прысутнічаць на паседжанні органаў, якія ўтвараюць участковыя выбарчыя камісіі ў горадзе.

У адказе ад 24.08.2015, падпісаным в.а. старшыні Жодзінскага выканкаму Юрыем Шарым, на зварот БХК адзначаецца, што “падстаў для прысутнасці на паседжанні гарвыканкаму прадстаўніка БХК Лапіцкага А.І. няма.” Гэта патлумачана тым, што “Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі камітэт” сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі не вылучала.”

Аляксей Лапіцкі здзіўлены такому рашэнню кіраўніцтва выканкаму, бо ў гарадскую выбарчую камісію ў Жодзіне БХК таксама не вылучаў сваіх прадстаўнікоў, але на паседжанне па яе ўтварэнні зацікаўленыя прадстаўнікі грамадскасці былі дапушчаны.

Ведаючы дату плануемага паседжання, А. Лапіцкі паспрабаваў сустрэцца з кіраўніцтвам выканкаму, але прайсці ў частку будынку гарвыканкаму, дзе знаходзіцца прыёмны пакой старшыні і зала для плянарных паседжанняў, яго не пусціла міліцэйская ахова, паведамляе сайт www.licviny.info

Нагадаем, што згодна з часткай 1 артыкула 13 Выбарчага кодэксу «падрыхтоўка і правядзенне выбараў прэзідэнта ажыццяўляецца адкрыта і галосна».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international