Баранавічы: участковыя камісіі – без апазіцыі

2015 2015-08-25T18:11:26+0300 2015-08-25T18:11:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-garvykankam.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 жніўня адбылося пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама, які без абмеркавання кандыдатур зацвердзіў спісам склад 68 участковых выбарчых камісій. Загадчыца арганізацыйна-кадравай службы гарвыканкама Таццяна Чылік паведаміла, што ў склад УК усяго было вылучана 787 чалавек: 236 прэтэндэнтаў ва ўчастковыя камісіі вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 265 – ад працоўных калектываў, а 286 – ад грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

З дэмакратычных палітычных партый толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі сваіх 4-х прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, але ніхто з іх не быў уключаны. Традыцыйна сябрамі ўчастковых камісій сталі прадстаўнікі праўладных “Белай Русі”, БРСМ, Беларускага саюза жанчын, воінаў-афганцаў, ветэранскіх арганізацый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international